Карл Сэндберг
Карл Сэндберг | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1967[3][1][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lilian Steichen[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, музыказнавец, гісторык, раманіст, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, біёграф, прафсаюзны дзеяч, дзіцячы пісьменнік |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Медаль Роберта Фроста[d] (1952) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Сэ́ндберг (англ.: Carl Sandburg; 6 студзеня 1878, Гейлсберг, штат Ілінойс — 22 ліпеня 1967, штат Паўночная Караліна) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання. З’яўляецца аўтарам вядомай і адной з самых грунтоўных біяграфій Абрахама Лінкальна і Мэры Тод Лінкальн і дзвюх аўтабіяграфій. Двойчы быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй.
Карл Сэндберг нарадзіўся ў сям’і шведскіх эмігрантаў у Гейлсбергу, штат Ілінойс. У шасцігадовым узросце ён кінуў школу і пайшоў працаваць у цырульні, потым развозіў малако, працаваў на будоўлі, займаўся сельскагаспадарчай працай у Канзасе. Пад час Іспана-Амерыканскай вайны пайшоў у войска і ваяваў у 6-й ілінойскай пяхотнай дывізіі, прыймаў удзел у высадцы ў Гуаніка (Пуэрта-Рыка) 25 ліпеня 1898 года. Пасля вайны Сэндберг спрабаваў паступіць ва Уэст-Пойнт, але праваліў экзамен па матэматыцы. Ён вярнуўся дадому і паступіў у каледж. Каледж ён кінуў у 1903 годзе, не атрымаўшы дыплом, і пайшоў працаваць служкай у гатэль у Дэнверы. Потым быў грузчыкам вугалю ў Амасе.
У 1910—1912 гг. стаў актывістам Сацыял-дэмакратычнай партыі, быў сакратаром мэра горада Мілуокі Эміля Сэйдэла. У офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1907 годзе ён пазнаёміўся з Ліліян Стэйхен, з якой ажаніўся ў наступным годзе. Хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі. З 1913 года жыў у Чыкага. Тут ён пачаў сваю кар’еру ў якасці журналіста газеты «Chicago Daily News». Потым Сэндберг пачаў пісаць вершы, гісторыі, біяграфіі, навелы, творы дзіцячай літаратуры і агляды фільмаў. Адначасова ён сабраў і выдаў зборнік балад і фальклорных гісторый.
Большую частку жыцця Карл Сэндберг правёў у прадмесці Чыкага — Мідвэсце, перад тым як пераехаць у Паўночную Караліну ў 1945 годзе. Там ён і памёр у 1967 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- In Reckless Ecstasy (1904) (паэзія)
- Chicago Poems (1916) (паэзія)
- Cornhuskers (1918) (паэзія)
- Smoke and Steel (1920) (паэзія)
- Rootabaga Stories (1920) (апавяданні для дзяцей)
- Slabs of the Sunburnt West (1922) (паэзія)
- More Rootabaga Stories (1923) (апавяданні для дзяцей)
- Selected Poems (1926) (паэзія)
- Abraham Lincoln: The Prairie Years (1926) (біяграфія)
- The American Songbag (1927) (народныя песні)
- Good Morning, America (1928) (паэзія)
- Steichen the Photographer (1929) (гісторыя)
- Mary Lincoln: Wife and Widow (1932) (біяграфія)
- The People, Yes (1936) (паэзія)
- Abraham Lincoln: The War Years (1939) (біяграфія)
- Home Front Memo (1943) (эсэ)
- The New American Songbag (1950) (народныя песні)
- Complete Poems (1950) (паэзія)
- Harvest Poems (1950) (паэзія)
- Always the Young Strangers (1953) (аўтабіяграфія)
- The Family of Man (1955) (выставачны каталог)
- Honey and Salt (1963) (паэзія)
- The Letters of Carl Sandburg (1968) (аўтабіяграфічная карэспандэнцыя)
- Breathing Tokens (1978) (паэзія)
- Ever the Winds of Chance (1983) (аўтабіяграфія)
Зноскі
- ↑ а б Carl Sandburg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carl Sandburg // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сэндберг Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камароўская Т. Я. Сэ́ндберг Карл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сэ́ндберг Карл / Зверев А. М. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 149. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Сэ́ндберг Карл // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 707. — 750 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл Сэндберг
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Ілінойсе
- Памерлі 22 ліпеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Паўночнай Караліне
- Пахаваныя ў Ілінойсе
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ЗША
- Паэты ЗША
- Гісторыкі ЗША
- Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя